1 мая ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыя Прыступу SCI.
Новапрэзбітэр родам з Баранавічаў, належыць да Кангрэгацыі ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса — сэрцанаў.
Да прэзбітэрскага пасвячэння кс. Дзмітрый нёс дыяканскае служэнне ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Паставах (Віцебская дыяцэзія).