Пошук

20.04.2019 01:14   Тэкст: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

«Для ўсіх — пастыраў і вернікаў — Літургія Пасхальнай вігіліі павінна ўзнавіць сваё асаблівае значэнне ў літургічным годзе, да таго ўзроўню, каб на самой справе стацца святам усіх святаў» (Ян Павел II, Апостальскае пасланне ў 25-ю гадавіну Канстытуцыі аб святой Літургіі, 6).

Усе абрады Пасхальнай вігіліі адбываюцца ўначы: нельга распачынаць яе да наступлення цемры, і яна павінна скончыцца да світання ў нядзелю. Літургія Пасхальнай вігіліі з’яўляецца вяршыняй трох дзён Святога Трыдуума, крыніцай усіх літургічных дзеяў.

Не Літургія нядзелі ці іншыя дні актавы, але менавіта Пасхальная вігілія з’яўляецца крыніцай, цэнтральнай воссю жыцця Касцёла, таму што тут нараджаецца з Касцёла сама святая Літургія. Менавіта тут праяўляюцца найважнейшыя знакі і сімвалы: святло і цемра, вада і хрост, смерць, уваксрасенне і жыццё. Літургія паказвае нам усю гісторыю збаўлення да апошняга моманту, якім з’яўляецца смерць і ўваскрасенне Хрыста.

Літургія Вялікай ночы найбольш поўна абвяшчае і прадстаўляе літургічныя знакі. Запрашаем нашых чытачоў пазнаёміцца з імі ў невялікім фільме, які дапаможа больш даведацца пра іх і зразумець іх.

Абноўлена 20.04.2019 08:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа