Пошук

16.04.2019 13:12   Тэкст: Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла / Catholic.by

Літургічная кніга «Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана 16 красавіка ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску падчас велікоднай прэс-канферэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

«Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (prot. 431/12/L).

Выданне гэтай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Каардынатарам распаўсюджвання ў дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны. Замову на атрыманне кніг можна зрабіць праз e-mail: minsk.cap@gmail.com.

Абноўлена 16.04.2019 13:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця