Пошук

15.04.2019 19:49   Фота: Irena Miklasz i Kazimirczyk Walery / Catholic.by

14 красавіка, у Пальмовую нядзелю, якая называецца таксама нядзеляй Мукі Пана, у Вялікай Бераставіцы адбыўся дэканальны Крыжовы шлях вуліцамі мястэчка.

У набажэнстве ўдзельнічала каля 500 чалавек, у тым ліку дзеці, моладзь, пажылыя людзі, часам цэлыя сем’і, у малітве аддаючы пашану Хрысту, сведчачы пра сваю веру і здзяйсняючы кампенсацыю за знявагі Крыжа ў сённяшнім свеце.

Стацыі Крыжовага шляху былі інсцэніраванымі, што давала магчымасць глыбей перажыць Муку Езуса і прадстаўляла сучасны свет, поўны абыякавасці да веры.

У Вялікай Бераставіцы кожны год клапоцяцца аб тым, каб падчас гэтага набажэнства інсцэніроўкі стацый вылучаліся багатым зместам і новымі вобразамі.

«Прахожыя, што бачылі гэты Крыжовы шлях; адчыненыя крамы, каля якіх мы прадстаўлялі стацыі, і людзі, што выходзілі адтуль з пакупкамі; выпадковыя аўтамабілі, якія спыняла міліцыя, што дбала аб нашай бяспецы», — так распавядае пра гэты шлях пробашч парафіі ў Вялікай Бераставіцы а. Вальдэмар Слота CSsR, дэкан дэканату Вялікая Бераставіца.

Пробашч удзячны ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы гэтага Крыжовага шляху, а таксама святарам дэканату, якія сабралі вернікаў і дапамагалі ім падчас набажэнства прымірыцца з Богам у сакрамэнце пакаяння і паяднання.

Абноўлена 17.04.2019 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця