Пошук

11.04.2019 15:46   Паводле: catholic-zhodzina.by / Catholic.by

5–6 красавіка ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — амаль 120 чалавек з розных парафій.

Як паведамляе catholic-zhodzina.by, гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў — Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Оршы, Смалявічаў — далучылася каманда Глыбокага.

За вялікі кубак хлопцы змагаліся ў шматлікіх катэгорыях, сумяшчаючы выпрабаванні сваіх спартыўных талентаў, інтэлектуальных здольнасцяў і літургічнай падрыхтоўкі. Апрача духоўнай часткі праграмы, якая ўключала ў сябе святую Імшу на пачатак і на заканчэнне сустрэчы, Крыжовы шлях і конкурс літургічных ведаў, адным з самых яскравых момантаў быў турнір па міні-футболе.

Малы кубак на турніры сярод малодшых міністрантаў заваявала каманда Барысава, сярод дарослых — каманда сухараўскай парафіі ў Мінску.

Да таго ж міністранты сухараўскай парафіі занялі першыя месцы ў конкурсе «Што? Дзе? Калі?» і праявілі сябе найлепшым чынам у інтэлектуальнай гульні па літургічных ведах.

Каманда Друі змагла адзначыцца адразу ў трох катэгорыях, заняўшы першыя месцы па настольным футболе, настольным тэнісе і каманднай эстафеце.

Па выніках агульнага заліку пераможцамі сталі міністранты парафій:

1. Мінск-Кунцаўшчына
2. Жодзіна
3. Мінск-Сухарава

Турнір адзначыўся высокім узроўнем каманд і тым, што да апошняй хвіліны немагчыма было адказаць на пытанне, хто возьме вялікі кубак.

Завяршыўся турнір святой Імшой, пасля якой адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў. Кожны міністрант атрымаў памятныя прызы, якія да наступнай сустрэчы будуць нагадваць аб гэтых днях.

      

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.