Пошук

10.04.2019 11:22   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

6 красавіка прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas наведалі Моўчадскую санаторную школу-інтэрнат.

У праграме візіту былі майстар-класы па заколках з тканіны ад Святланы Савіцкай і Інгі Крук, дызайне для старэйшых дзяцей ад Вольгі Бугаёвай, пляценні вырабаў з саломкі ад Таццяны Сурмачэўскай, догляду за сабой ад Вольгі Савінай, прычосках ад Інгі Сяргеевай.

З маленькімі дзецьмі праводзіліся настольныя гульні, аквагрым i спартыўныя гульні ў зале.

Прадстаўнікі Caritas вельмі ўдзячныя ўсім, хто прыняў удзел у арганізацыі паездкі і праводзіў для дзяцей карысныя заняткі. Асобна яны дзякуюць Марыне Васькевіч і Вользе, а таксама іх сябрам і калегам, якія сабралі і перадалі неабходныя сродкі для дзяцей і школы.

Наступная паездка Caritas плануецца на фестываль, які пройдзе ў Гарадзейскай школе-інтэрнаце ў маі.

            

 

Абноўлена 10.04.2019 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця