Завяршыўся адпачынак дарослых людзей з інваліднасцю, арганізаваны пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.
Арганізатары і ўдзельнікі вельмі ўдзячныя ўсім працаўнікам гэтай установы (асабліва с. Чaславе) і валанцёрам, якія дапамагалі правесці гэтыя тры дні насычана і незабыўна.
Праграма была разнастайнай: удзельнікі адпачынку наведалі музычны жывы канцэрт (усе шчаслівыя і пад вялікім уражаннем), розныя майстар-класы.
Былі прагляды фільмаў і іх абмеркаванне, лячэбныя працэдуры, паходы ў цырульню, прагулкі па вуліцы і шмат жывой камунікацыі.
З падтрымкай ахвярадаўцаў такі адпачынак будуць старацца праводзіць часцей з улікам усіх просьбаў і пажаданняў.