Пошук

03.04.2019 11:43   Тэкст: а. Віталій Слука SP / Фота: Людміла Казлова / Catholic.by

31 сакавіка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне ўпершыню з’явіліся цырымоніймайстры, а таксама былі прызначаны дзесяць новых міністрантаў.

У чацвёртую нядзелю Вялікага посту — нядзелю Радасці — шчучынская парафія таксама перажывала сваю радасць. У гэты дзень дзесяць новых міністрантаў узбагацілі тутэйшую Літургічную службу алтара і ў першы раз у жыцці апранулі белыя комжы.

Да гэтай урачыстасці кандыдаты рыхтаваліся з верасня мінулага года. Каб праверыць, наколькі яны падрыхтаваныя да службы пры алтары, быў загадзя праведзены тэарэтычны і практычны экзамен, які ўчарашнія кандыдаты паспяхова вытрымалі.

Упершыню ў парафіяльнай супольнасці з’явіліся таксама чатыры цырымоніймайстры.

Знешнім знакам іх літургічнай функцыі стала белая лектарская альба, якую яны цяпер маюць права апранаць на св. Імшу.

       

 

Абноўлена 03.04.2019 11:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа