Пошук

22.03.2019 15:33   Тэкст і фота: Анастасія Пятрова / Catholic.by

9 сакавіка парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку сумесна з дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas зладзілі трэнінг-семінар «Прадпрымальніцтва як форма дзейнасці».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі дасведчаныя прадпрымальнікі і тыя, хто плануе адкрыць сваю справу. Большасцю з іх была моладзь, якую цікавіць шматлікія аспекты вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Трэнінг-семінар правёў Ігар Мікульчык, аналітык па фінансавай адукацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку РБ па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны юрыдычныя аспекты дзейнасці прадпрымальнікаў, характарыстыка асабістых якасцяў, сацыяльная адказнасць бізнесу, разуменне маркетынгу, выбар прадпрымальніцкай «нішы», прасоўванне тавару (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрымальніцтве, SWOT-аналіз, прадпрымальніцкая гульня, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнесу, асаблівасці падбору персаналу, дзе знайсці грошы для бізнесу, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі і іншае.

 

Удзел у семінары прыняла таксама галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Навагрудскага райвыканкама Кацярына Казец, якая расказала аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму і рамесніцкай дзейнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.