Пошук

20.03.2019 12:56   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Уладзіслаў Козел, Арцём Кір'янаў / Catholic.by

З 15 па 19 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для семінарыстаў.

Рэкалекцыі — благаслаўлёны час, што дапамагае наблізіцца да Бога, вярнуць страчаную з Ім сувязь і яшчэ глыбей зразумець Ягоную волю адносна свайго жыцця. Менавіта такім часам сталі велікапосныя рэкалекцыі, якія для студэнтаў Пінскай семінарыі правёў кс. Алег Пятрашка, духоўны айцец першага курса духоўных семінарый у Гродне і Пінску.

Аздараўленне ранаў, любоў Пана, пакліканне, асабістыя адносіны з Езусам — такімі былі асноўныя тэмы разважанняў у дні духоўных практыкаванняў.

Рэкалекцыяніст шчодра дзяліўся ўласным досведам, разважаючы над ім у святле Божага слова.

Праграма рэкалекцый была насычанай: супольная малітва Літургіі гадзінаў, набажэнства Крыжовага шляху, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыі. Галоўным момантам кожнага дня была сустрэча з Панам Езусам у Эўхарыстыі.

У апошні дзень засяроджання семінарысты ўзялі ўдзел у пакутным набажэнстве, падчас якога маглі прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.