22 лютага ў касцёле ў Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, выступіў з сольным канцэртам хрысціянскі гурт Laudans з Брэста.
Дуэт выканаў песні са свайго новага альбома «Звязаны з часам», а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў.
Пасля музычнага выступлення парафіяльная моладзь мела магчымасць сустрэцца з удзельнікамі дуэту за кубкам гарачай гарбаты і паразмаўляць на розныя тэмы, у тым ліку пра ўплыў музыкі на сучаснага чалавека.