Цэнтр «Пілігрым» касцёла cв. Сымона і св. Алены ў Мiнску запрашае прыняць удзел у пілігрымцы на Святую Зямлю. Пілігрымка будзе працягвацца восем дзён, вылет 21 сакавіка з Мінска.
Удзельнікі пабываюць у месцах, якія згодна з Новым Запаветам ведаў і любіў Езус.
Яны пройдуць Крыжовым шляхам па Віа Далароса да Галготы і Гробу Пана, наведаюць святыню, дзе кожны год на Вялікдзень зыходзіць жыватворны агонь, здзейсняць, як калісьці Езус, пешы спуск з Элеонскай гары ў Гетсэманію, адновяць сужэнскія абяцанні ў Кане Галілейскай у святыні Першага цуду, здзейсняць абрад акунання ў воды ракі Ярдан. Наведаюць яны і шмат іншых месцаў.
«Дакраніцеся да таямніц Святога Пісання разам з намі!» — запрашаюць арганізатары.
Кантактныя тэлефоны для запісу:
+375 29 611 35 36 Ала (цэнтр «Пiлiгрым» Чырвонага касцёла ў Мiнску)
+375 17 353 36 36