Пошук

20.02.2019 08:40   Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by

Плануецца, што сёлета Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць 6–8 мая ў Шчучыне пры парафіі cв. Тэрэзы Авільскай, якой апякуюцца айцы піяры.

Як паведаміў партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, дыяцэзіяльны форум моладзі адбудзецца пад дэвізам «Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле твайго слова». Такім чынам, сустрэча стане своеасаблівым працягам 34-х Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў студзені ў Панаме.

Душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Антоні Грэмза адзначыў, што цяпер вядзецца падрыхтоўка і вырашэнне арганізацыйных пытанняў, каб сустрэча адбылася менавіта ў Шчучыне. Айцы піяры і вернікі шчучынскай парафіі гатовыя прыняць удзельнікаў.

На Дыяцэзіяльныя дні моладзі запрашаюцца вучні школ, навучэнцы прафесійна-тэхнічных i студэнты вышэйшых навучальных установаў, a таксама працуючая моладзь Гродзенскай дыяцэзіі.

Першы з’езд каталіцкай моладзі Гродзеншчыны прайшоў у маі 1993 г. па ініцыятыве біскупа Аляксандра Кашкевіча, і з таго часу штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця