Пошук

07.02.2019 16:35   Паводле: Руслан Кулевіч / Hrodna.life
Будынак на вул. Васілька ў Гродне. Фота Руслана Кулевіча / Hrodna.life

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Гродзенскай дыяцэзіі выступіла з ініцыятывай адкрыць у адным з апусцелых дамоў у Гродне пансіянат для састарэлых.

Як паведаміў 7 лютага партал Hrodna.life, яшчэ ў 2018 г. арганізацыя пачала перамовы з адміністрацыяй горада і інвестарамі, аднак апошняе слова застаецца за кіраўніком дзяржавы.

Праект ДКТ Caritas накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльных паслуг у гродзенскім рэгіёне. Падобных ініцыятываў у Беларусі яшчэ не было.

«Пакуль у нас ёсць ідэя і гарадскія ўлады нас у гэтым вельмі падтрымліваюць, — расказвае намеснік дырэктара ДКТ Caritas Гродзенскай дыяцэзіі Алена Міхайлік. — Цяпер вядуцца перамовы з інвестарамі з Германіі і Аўстрыі. Наша задума — стварыць у Гродне праект з павышаным узроўнем камфорту для людзей у патрэбе. Гэта будзе пансіянат для пажылых людзей: дом састарэлых. Сёння ён вельмі патрэбны».

Сацыяльны цэнтр з аддзяленнем хоспіса будзе аказваць розную дапамогу пажылым гродзенцам. У Caritas ужо ёсць вялікі вопыт у гэтай сферы на тэрыторыі Гродзеншчыны. Гарадскія ўлады падтрымліваюць ідэю дабрачыннай арганізацыі і гатовыя дапамагаць у рэалізацыі.

«Ініцыятывы такіх арганізацый павінны падтрымлівацца на мясцовым узроўні. Мы ўсё за бюджэтныя грошы зрабіць не зможам, трэба шукаць інвестараў, ініцыятараў, людзей неабыякавых», — пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Caritas.

Пасля таго, як з будынку на вуліцы Васілька з’ехаў скурвендыспарнсер, у гарадскіх уладаў былі планы выставіць нерухомасць на аўкцыён. Caritas жа просіць перадаць будынак пад дом састарэлых бясплатна. Апошняе слова застаецца за прэзідэнтам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа