Пошук

01.02.2019 11:58   с. Аліна Кулай / Catholic.by

З 25 па 27 студзеня ў Гудагаі праходзілі днi малiтвы ў цiшынi, у якіх узялі ўдзел сямёра дзяўчат.

Удзельніцы дзеляцца сваімі ўражаннямі аб тым, што перажылі на працягу гэтых трох дзён:

«Зрабiць тое, дамовiцца там, пайсцi туды… Усё больш i больш, хутчэй i хутчэй. Здараецца, што не хапае часу нават на простыя рэчы.

I раптам сярод „грандыёзных“ планаў з’яўляецца прапанова: Днi малiтвы ў цiшынi для дзяўчат у Гудагаі.

Ваганнi: паехаць цi застацца і займацца сваімі справамі?.. А іх так шмат!

Добра, згаджаюся, еду! Збiраю рэчы, яшчэ паспяваю на цягнiк. А дзесьцi глыбока ўнутры ўсё ж застаецца думка: а можа, не трэба? Столькi цiкавых, доўгачаканых, запланаваных момантаў перакрэслiваеш. Будеш шкадаваць! Усё. Рызыкую. Зрабiла выбар: еду!

I вось цiшыня навокал. Толькi ў сэрцы яшчэ адгукаецца штодзённая мiтусня.

Нарэшце наступае тая хвiлiнка, калi застаемся толькi я i мой Стварыцель. I нiшто не перашкаджае! Малiтва, настаўленне, дзяленне Божым словам.

I ўзнікаюць пытаннi: „Чаго шукаеш у жыццi? А дзе шукаеш? Можа, ужо знайшла? Тады навошта працягваеш пошукi? Прагнеш рабiць вялiкiя рэчы?

А як наконт сумленнага выканання сваiх "дробных" штодзённых спраў? Маеш адвагу?

А як змагаешся з перашкодамi: з завышанай самаацэнкай, параўнаннем сябе з iншымi, непрыманнем сябе такой, якая ёсць, немагчымасцю працаваць у цiшынi, адсутнасцю спакою, радасцi, шчасця; з агрэсiяй, зайздрасцю, лянотай, пыхай, нястрыманасцю…

Не падаеш духам у гэтай барацьбе?“

О Божа, якая пустэча пануе ў маiм сэрцы! Як мне змагацца з усім гэтым?..

Адказ на мае пытанні:

„Штодзённая малiтва дадасць табе сiлы! Часцей прыступай да сакрамэнту пакаяння i паяднання. Выхоўвай сябе ў дысцыплiне. Беражы чысцiню душы i цела.

Спусцiся з неба на зямлю: усё — часовае… Хочаш дапамагаць iншым — дапамажы найперш сабе. Будзь мужнай!“

Варта, варта было прыехаць, спынiцца, задумацца, запытаць i атрымаць адказ.

А што далей? А далей трэба, каб Слова сталася Целам у маім жыцці. Пачынаю і адначасова працягваю пiсаць гiсторыю свайго збаўлення.

Рызыкую, устаю i iду!»

Абноўлена 01.02.2019 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.