30 студзеня Нацыянальны Caritas правёў у цэнтры св. Лукі ў в. Ляскоўка першы семінар-практыкум «Прадпрымальніцтва як від самазанятасці», які прайшоў у межах праекту «Самазанятасць — шлях да фінансавай незалежнасці».
Трэнерам выступіў Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіццю патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукацыі «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснай каардынацыйнай рады пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай адукацыі насельніцтва.
Удзельнікі змаглі даведацца, як арганізоўваць эфектыўную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая прыносіць прыбытак, пазнаёміліся з асновамі маркетынгу, разгледзелі рызыкі ў прадпрымальніцтве, плюсы і мінусы індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы.
Семінар сабраў вялікую колькасць удзельнікаў, зацікаўленых у тым, каб атрымаць новыя веды і вопыт.
Такія ж семінары будуць праводзіцца па ўсёй Беларусі.