Пошук

30.01.2019 11:05   Андрэй Юхнік / Фота: Мікіта Барташэвіч / Catholic.by

28 студзеня пасля невялікага перапынку паміж сесіяй і вучобай студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне вярнуліся ў яе сцены, каб распачаць другую палову навучальнага года.

Вечарам распачаўся дзень засяроджання, які праводзіў канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. канонік Дзмітрый Пухальскі. З новага семестру ён будзе выкладаць у гродзенскай семінарыі кананічнае права. Галоўнай тэмай для разважання стала служэнне бліжнім у святарстве.

Засяроджанасць над Божым словам, цішыня, малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь паспрыялі аднаўленню духоўных сіл студэнтаў пасля канікул, сесіі, турботаў і адпачынку.

У плане дня семінарыстаў была таксама малітва Літургіі гадзінаў, Ружанец з разважаннямі і канферэнцыя.

Галоўным пунктам і завяршэннем дня засяроджання стала супольная Эўхарыстыя. З дапамогай тэксту Евангелля, які Касцёл прапанаваў у гэты дзень, семінарысты разважалі над тым, што значыць быць братам і вучнем Хрыста.

Узносячы малітвы Богу, семінарыйная супольнасць падзякавала кс. Дзмітрыю Пухальскаму за праведзены з ёю час. Таксама былі выказаны віншаванні эканому семінарыі кс. Валерыю Аброшку, які адзначаў свае імяніны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.