Як паведаміў 24 студзеня на пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінскай вобласці арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а. Сабеславу Тамале OFM дазволена працягнуць служэнне ў парафіі.
Іерарх падзякаваў усім, хто прычыніўся да таго, што а. Сабеславу Тамале OFM, пробашчу парафіі св. Францішка ў Салігорску, яшчэ на шэсць месяцаў быў працягнуты дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.
Пад просьбай аб працягу служэння а. Сабеслава падпісаліся 480 грамадзянаў Беларусі.