Падчас сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Міншчыны, якая 24 студзеня прайшла ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску, быў агучаны план мерапрыемстваў душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на 2019 год.
- 7 лютага — сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам «Дыялог з мітрапалітам» (Мінск, архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі; адказны кс. Кірыл Бардонаў)
- 30–31 сакавіка — велікапоснае чуванне моладзі на тэму «Грэх знявольвае, крыж вызваляе» (Мінск, архікатэдра; адказны кс. Андрэй Бурак)
- 30–31 сакавіка — велікапоснае чуванне (Бабруйск, касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
- 5–6 ліпеня — Будслаўскі фэст (пілігрымкі перад фэстам з удзелам моладзі)
- 22–28 ліпеня — «Музычная майстэрня» (г.п. Івянец; адказны а. Яўген Голуб)
- 26–28 ліпеня — Дыяцэзіяльныя дні моладзі на тэму «Моладзь. Вера. Пакліканне» (г.п. Івянец; адказны кс. Андрэй Бурак)
- 1–4 жніўня — Парафіяда (г.п. Івянец; адказны кс. Юрый Санько)
- 7–8 верасня — пілігрымка і фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай з удзелам моладзі (Магілёўская вобл., г. Бялынічы; адказны кс. Юзаф Сярпейка)
- 30 лістапада — дыяцэзіяльныя «Андрэйкі» (г. Слуцк; адказны а. Аляксей Рамановіч OFM)
- 14–15 снежня — адвэнтавае чуванне (Мінск, архікатэдра; адказны кс. Андрэй Бурак)