Пошук

10.01.2019 21:28   Catholic.by

7 лютага ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам «Дыялог з мітрапалітам». Падчас сустрэчы іерарх адкажа на пытанні.

Сустрэча распачнецца святой Імшой у 18.30. Дыялог адбудзецца адразу пасля Імшы.

Просьба дасылаць свае пытанні арцыбіскупу да 1 лютага на e-mail fides.minsk@gmail.com.

Пытанні не павінны мець на мэце ўзбагачэнне ўласнай эрудыцыі, напрыклад: «Чаму ксяндзам нельга жаніцца? ці Чаму біскуп падчас Імшы носіць вялікі „капялюш“?»

Пытайцеся пра тое, што вас сапраўды хвалюе і непакоіць!

Калі на сустрэчы застанецца час, арцыбіскуп адкажа і на тыя пытанні, якія не былі дасланы загадзя.

Абноўлена 03.02.2019 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.