Пошук

22.01.2019 12:51   а. Віталій Слука SP / Фота: Людміла Казлова / Catholic.by

20 студзеня ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылася аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў.

Традыцыйна яна распачалася з супольнай малітвы і дзялення аплаткай.

За кавай і гарбатай удзельнікі сустрэчы ўспомнілі найважнейшыя моманты мінулага года, звязаныя з душпастырствам настаўнікаў і выхавацеляў, а было іх нямала. Адбылося таксама планаванне будучых мерапрыемстваў.

Завяршылі аплаткавую сустрэчу калядныя спевы.

Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў у шчучынскай парафіі існуе з 2013 года. Сустрэчы адбываюцца кожны месяц. Заснавальнікам і апекуном душпастырства з’яўляецца пробашч парафіі а. Вітольд Пяцельчыц SP.

Абноўлена 22.01.2019 13:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.