Пошук

15.01.2019 12:34   Фота: а. Віталій Слука SP / Catholic.by

14 студзеня ў Шчучыне айцы піяры правялі аплаткавую сустрэчу са сваімі бацькамі.

Сустрэча распачалася ў хатняй капліцы айцоў «Вяночкам Дванаццаці Зорак» — малітвай, складзенай заснавальнікам Ордэна св. Юзафам Каласансам, у якой, між іншым, гучыць просьба аб вечным жыцці для тых бацькоў, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

Кульмінацыйным момантам сустрэчы стала дзяленне аплаткай сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітальд Пяцельчыц SP, рэктар Ордэна Пабожных Школ у Беларусі, ад імя ўсіх піяраў падзякаваў бацькам за прысутнасць і малітоўную падтрымку, а таксама пажадаў бадзёрасці і здароўя яшчэ на доўгія гады.

Абноўлена 15.01.2019 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.