12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткaвая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця».
На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу на тое, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць глыбей пазнаваць каталіцкае вучэнне ў сферы сям’і і сужэнства.
Потым навучэнцы І курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя песні, у якіх узгадвалася аб тым, што Бог пасяліўся сярод людзей на зямлі.
Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць выказаць адзін аднаму віншаванні.
Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, кожны мог пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў.
Пасля ў сабраных быў час на размовы, на абмеркаванне хвалюючых пытанняў, на жарты.