Пошук

09.01.2019 15:52   Тэкст і фота: Яўген Амасёнак / Catholic.by

Незабыўна цёплая сустрэча адбылася 8 студзеня ў г. п. Радунь, куды ў дзіцячы прытулак завіталі ў чарговы раз студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко.

Дзеці з нецярплівасцю чакалі прыезду семінарыстаў і падрыхтавалі для іх прыгожую тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні, каб падзяліцца з гасцямі невымоўнай радасцю, якая напаўняе іх сэрцы ў гэтыя святочныя дні.

Са свайго боку, семінарысты таксама спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб выхаванцы дзіцячага прытулку адчулі бязмежную любоў Хрыста, тым самым нагадваючы, што, нягледзячы на ўсе жыццёвыя абставіны, можна заставацца добрымі, міласэрнымі і за ўсё дзякаваць Богу.

Семінарысты спадзяюцца, што атмасфера, насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі, пакіне ў душы кожнага з удзельнікаў сустрэчы незабыўны след, дапаможа зразумець міласэрнасць, любоў, бескарыслівасць у чалавечых узаемаадносінах і стане духоўнай падтрымкай у далейшым жыцці.

Абноўлена 09.01.2019 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця