Пошук

03.01.2019 11:45   с. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса / Catholic.by

З 28 па 30 снежня ў кляштары cясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, прысвечаныя тэматыцы малітвы.

Актава Божага Нараджэння — гэта асаблівы час святочнай радасці і ўдзячнасці за дар Збаўцы. Праз канферэнцыі і размовы з сёстрамі дзяўчаты мелі магчымасць паразважаць над пытаннямі: «Як у малітве спаткаць Бога?», «Як дазволіць весці сябе Божаму Слову па жыцці?»

Сабраныя пазнаёміліся з практыкай малітвы Бібліяй — Lectio Divina.

Незвычайна цікавым момантам рэкалекцый быў «досвед пустыні», калі кожная з удзельніц мела магчымасць у цішыні і самоце ўслухоўвацца ў Божы голас.

Радасны спеў калядак і гутаркі за святочным сталом дазвалялі адчуць супольнасць адной веры і адзін дух Божага дзяцінства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа