Пошук

03.01.2019 11:00   Catholic.by

У святочную пару Калядаў у кожным касцёле і капліцы можна ўбачыць батлейку. Запрашаем у віртуальнае падарожжа па батлейках беларускіх парафій.

Традыцыя ўсталёўваць калядныя батлейкі — стаенкі з яслямі, што прадстаўляюць Нараджэнне Хрыста, — паходзіць ад святога Францішка Асізскага. Партал Catholic.by дае магчымасць адчуць калядны настрой кожнай парафіі, якая дзеліцца з намі фота сваіх батлеек.

Матэрыял будзе дапаўняцца новымі здымкамі.

Парафія св. Антонія ў Слуцку (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Святланы Лабковіч

Парафія Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота кс. Аляксандра Уласа

Парафія св. Зыгмунта ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія)

Фота Марыі Грышан

Парафія святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія)

Фота с. Наталлі Дрэма SAC

Парафія св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія)

Фота кс. Віталя Цыбульскага

Парафія св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія)

Фота кс. Яна Гавецкага

Парафія Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота У. Якушэўскага

Парафія св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Ганны Барысевіч

Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве, Шчучынскі р-н (Гродзенская дыяцэзія)

Фота кс. Андрэя Кеўлюка

Парафія св. Ганны ў Дзяржынску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Тэрэзы Грыбовіч

Парафія святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Гродзенская дыяцэзія)

Фота Алега Канеўкі і Марыны Анімуцкай

Парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах (Пінская дыяцэзія)

Фота Н. Бобка

Парафія Перамянення Пана ў Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія)

Фота Людмілы Язерскай

Парафія святога Антонія ў Каменцы, Шчучынскі р-н (Гродзенская дыяцэзія)

Фота кс. Андрэя Кеўлюка

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота кс. Паўла Адамовіча

Парафія святога Юзафа ў Жабінцы (Пінская дыяцэзія).

Аўтар фота з Жабінкі суправадзіла іх кароткім каментаром: «Парафія наша маленькая, але заўсёды хочацца зрабіць штосьці прыгожае, непаўторнае… Батлейку мы зрабілі з драўлянага каркасу і звычайнай паперы, якую потым пакрылі нітрафарбамі. Здаецца, стала падобна да сапраўднай пячоры з Марыяй, Юзафам и Маленькім Езусам. А ялінкі ў касцёле мы ўпрыгожылі цацкамі, якія змайстравалі нашыя добрыя парафіянкі — маці і дачка Ірына і Галіна Вайтовіч. Сваімі рукамі яны звязалі кручком каля 150-ці сняжынак, анёлкаў, званочкаў, шарыкаў і зорачак».

Фота Інэсы Гурынай

Парафія святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Гродзенская дыяцэзія)

Фота кс. Андрэя Бурака і Яўгеніі Юруш

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія)

Фота з архіва парафіі

Парафія Святой Сям’і ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія)

Фота Вікторыі Русілевіч

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота кс. Паўла Адамовіча

Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Дар’і Савінай

Парафія святога Юрыя ў Паланэчцы (Пінская дыяцэзія)

Фота Марыі Грышан

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (Пінская дыяцэзія)

Фота Яўгена Хаданёнка

Капліца Найсвяцейшага Імя Марыі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску

Фота Яўгена Хаданёнка

Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Фота Юрыя Паніна

Парафія святога Барталамея ў Вільні (Віленская архідыяцэзія, Літва)

Фота Людвікі Кардзіс

Парафія Бажай міласэрнасці ў Асіповічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Юліі Паляковай

Парафія Святога Арханёла Міхала ў Гатаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Марыны Бяляевай і Юліі Пермяковай

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Марыны Клінцовай

Парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія)

Фота а.Віталія Слукі SP

Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыя, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Парафія св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах (Пінская дыяцэзія)

Фота Кацярыны Веразуб

Грэка-каталіцкая парафія св. Язэпа ў Мінску

Фота кс. Аляксандра Уласа

Парафія св. Францішка ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Аляксандра Алісейка

Парафія св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Ірыны Ходзінай

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Лізаветы Грышкевіч

Рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне (Гродзенская дыяцэзія)

Батлейку тут штогод робяць юнакі і дзяўчаты з моладзевага душпастырства OPEN. Гэта не проста дэкарацыя: яна кожны год нясе ў сабе пэўную ідэю. Сёлета моладзь сваёй батлейкай жадала падкрэсліць, што Хрыстус прыходзіць для Касцёла, а Касцёл — гэта мы як адзіная Божая сям'я.

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мазыры (Пінская дыяцэзія)

Фота Таццяны Шапялевіч

Парафія св. Антонія Падуанскага ў Мар'інай Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота кс. Генрыха Кучынскага

Парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія)

Фота Алены Агеевай

Парафія Святога Францішка ў Салігорску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Галіны Нікіцінай

Парафія Св. Мікалая ў Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)

Фота Івана Лубінскага

Капліца Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай у Жамыслаўлі (парафія св. Уладзіслава ў Суботніках, Гродзенская дыяцэзія)

Фота Людмілы Пясецкай

Парафія Св. Уладзіслава ў Суботніках (Гродзенская дыяцэзія)

Фота Людмілы Пясецкай

Парафія Св. Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія)

Фота кс. Уладзіміра Заянчкоўскага

Абноўлена 14.01.2019 16:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця