Пошук

26.12.2018 16:16   Catholic.by
Фота pixabay.com

Паводле легенды, традыцыя ўсталёўваць калядныя батлейкі — стаенкі з яслямі, што прадстаўляюць Нараджэнне Хрыста, — паходзіць ад святога Францішка Асізскага.

Менавіта ён у 1223 г. з дазволу і благаслаўлення папы Ганорыя III зрабіў першую батлейку ў мястэчку Грэччо ў Італіі. Яна была зроблена для таго, каб у свята Божага Нараджэння навочным чынам скіраваць увагу вернікаў на цэнтральную таямніцу гэтай урачыстасці — прыйсце ў свет Бога ў чалавечым целе.

Назва «батлейка» паходзіць ад мястэчка Бэтлеем, дзе нарадзіўся Збаўцы. Так называюць не толькі лялечныя стаенкі, але і тэатралізаваныя прадстаўленні на тэму Божага Нараджэння, вельмі папулярныя з Сярэднявечча і да нашых дзён.

Ужо праз 100 гадоў калядныя батлейкі ўсталёўваліся практычна ва ўсіх італьянскіх касцёлах, а з Італіі гэтую традыцыю перанялі ва ўсёй Еўропе, адкуль яна пазней трапіла ў краіны Паўночнай Амерыкі.

Батлейкі на працягу гісторыі значна відазмяняліся. Іх выконвалі з рознага матэрыялу, ды і «набор» саміх фігур быў розны. Але абавязкова ў кожнай батлейцы была святая Сям’я — Немаўлятка Езус, Марыя і Юзаф, — якую дапаўнялі іншымі постацямі.

У апошні час ўсё большую папулярнасць набываюць так званыя «жывыя батлейкі», у якіх сімвалічныя фігуры замяняюць жывымі істотамі і людзьмі. У нашых парафіях на свята Божага Нараджэння таксама ствараюць розныя батлейкі, якія так падабаюцца і дзецям, і дарослым.

Партал Catholic.by запрашае падзяліцца прыгажосцю таго, што вы перажываецце ў сваіх касцёлах і капліцах.

Прапануем нашым чытачам падзяліцца фотаздымкамі сваёй парафіяльнай батлейкі, каб як мага больш людзей маглі глыбей адчуць і паўней перажыць радасць вялікай таямніцы Нараджэння Езуса Хрыста.

 

Патрабаванні да фотаздымкаў:

  • Не больш за 3 фотаздымкі.
  • Памер не менш за 1200х800 px.
  • Подпіс, кім зробленыы і дзе (назва парафіі ці касцёла і мясцовасці).

Чакаем вашых фотаздымкаў, якія можна даслаць на адрас электроннай пошты: info@catholic.by

або на вайбер +375 (25) 537 50 43

Абноўлена 26.12.2018 17:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.