Пошук

31.12.2018 10:41   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

Па добрай традыцыі павіншаваць са святамі, уручыць невялікія падарункі і дапамагчы з раздачай ежы супрацоўнікі дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas наведалі сталовую для бяздомных «Водгук» у Мінску (вул. Матусевіча, 15).

Штодня тут атрымліваюць гарачае харчаванне і піццё каля 70 чалавек.

У пачатку студзеня супрацоўнікі Caritas таксама плануюць віншаваць з мінулымі святамі бяздомных у Доме начнога знаходжання на вул. Ваўпшасава, 42 і дзяліцца з імі аплаткамі.

Дапамагчы праекту можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD-запыце для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

   

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця