Пошук

27.12.2018 18:18   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота. religions.unian.net

Падчас актавы ўрачыстасці Нараджэння Пана ў многіх вернікаў узнікае пытанне: ці трэба «пасціць» у гэтую пятніцу, або ўстрымлівацца ад мясной ежы?

Сёлета гэты дзень прыпадае 28 снежня, калі Касцёл адзначае свята святых Немаўлят, мучанікаў.

У гэты дзень у адпаведнасці з нормамі кананічнага права неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў, як і ў кожную пятніцу года.

Паводле Кодэксу кананічнага права, устрыманне ад мясных страваў у пятніцу не з’яўляецца абавязковым у трох выпадках:

  • калі на гэты дзень прыпадае якая-небудзь урачыстасць (канон 1251),
  • калі гэты дзень мае ўрачысты статус (напрыклад, пятніца ў актаве Пасхі),
  • калі згодна з нормамі кананічнага права хтосьці атрымлівае дыспенсу (вызваленне) ад такога ўстрымання (канон 87 § 1).

На працягу літургічнага года адзначаюцца дзве актавы, якія маюць розны статус. Актава Пасхі мае статус урачыстасці, а актава Нараджэння Пана мае статус свята, як гэта пададзена ў Табліцы першынства літургічных дзён, прыведзенай у «Агульных нормах літургічнага года і календара» ў Рымскім Імшале.

Такім чынам, актава Нараджэння Пана, якая мае статус свята, а не ўрачыстасці, не адмяняе абавязку ўстрымання ад мясной ежы ў пятніцу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця