Пошук


23.12.2018 20:18   Catholic.by

Ілюстрацыйнае фота. Empire News LLC

24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія прапануе далучыцца да ўрачыстай св. Імшы ў Магілёве і атрымаць апостальскае благаслаўленне папы Францішка.

24 снежня ў 21.45 (адразу пасля «Панарамы») тэлеканал «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24» распачнуць прамую трансляцыю ўрачыстай св. Імшы Пастэркі, цэлебрацыю якой у магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

У 23.45 на гэтых жа тэлеканалах можна будзе паглядзець прамую трансляцыю св. Імшы Пастэркі з Ватыкана, цэлебрацыю якой узначаліць папа Францішак.

25 снежня ў 6.30 раніцы на канале «Беларусь 1» выйдзе ў эфір праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Нараджэнне Хрыстова».

На канале «Беларусь 3» у 15.55 можна будзе паглядзець трансляцыю традыцыйнага каляднага благаслаўлення Urbi et orbi — Гораду і свету, — якое ўсім вернікам Каталіцкага Касцёла ў гэты ўрачысты дзень удзеліць Святы Айцец Францішак.

Абноўлена 24.12.2018 10:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця