Пошук

24.12.2018 09:59   Catholic.by

15 снежня навучэнцы і супрацоўнікі Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах сабраліся на традыцыйную аплаткавую сустрэчу.

Галоўным пунктам святочнага дня стала святая Імша, якую цэлебраваў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка. У гаміліі святар правёў параўнанне двух спосабаў успрымання часу: сhronos і kairos. Першы з іх, адзначыў ён, належыць да парадку гісторыі гэтага свету, у якой мы жывем, а другі — гэта час ласкі, дадзены чалавеку любячым Богам.

Час ласкі, паводле слоў кс. Андрэя, — гэта таксама магчымасць быць разам і супольна ўзрастаць у веры.

Пасля Імшы адбылося прадстаўленне сцэнкі на тэму Божага Нараджэння, якую падрыхтавалі навучэнцы другога курса каледжа, дзяленне аплаткай і вячэра.

Складаючы віншаванні прысутным, дырэктар каледжа кс. Юрый Дрозд пажадаў кожнаму імкнуцца да адзінства і добрых адносінаў з Богам, блізкімі і ўсімі людзьмі, якія сустракаюцца нам на жыццёвым шляху.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа