Пошук

23.12.2018 08:19   Паводле: Зміцер Лупач / catholicnews.by
Фота Марыны Сінкевіч

Сустрэча біскупа Алега Буткевіча з журналістамі, падчас якой адбылася таксама прэс-канферэнцыя, прайшла 18 снежня ў курыі Віцебскай дыяцэзіі.

Як паведамляе анлайн-версія газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» Сatholicnews.by, на сустрэчы прысутнічалі журналісты каталіцкіх і свецкіх СМІ, а таксама канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч.

Ва ўступным слове біскуп коратка падвёў вынікі адыходзячага года, а таксама распавёў пра планы на 2019 год.

Наступны год для Віцебскай дыяцэзіі будзе асаблівы, бо ў кастрычніку прыпадае 20-гадовы юбілей утварэння дыяцэзіі.

Як зазначыў біскуп Буткевіч, у межах юбілейных мерапрыемстваў будзе пашырацца культ мучанікаў за веру, якіх было шмат, у тым ліку і на віцебскай зямлі, па словах іерарха.

Біскуп таксама паведаміў, што Віцебская дыяцэзія гатовая распачаць праектныя працы па аднаўленню касцёла св. Антонія ў абласным цэнтры. Як адзначыў іерарх, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для гэтых працаў, але для гэтага неабходны афіцыйны дазвол уладаў.

«У гэтым годзе былі праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для правядзення праектных працаў. З гэтым звязана магчымасць правядзення акцыі па збору фінансавых сродкаў для будовы касцёла.

Пакуль не маем акта аб выдзяленні зямлі, мы не маем права распачаць збор сродкаў для гэтай будоўлі», — сказаў віцебскі ардынарый.

Потым пастыр мясцовага Касцёла адказаў на пытанні журналістаў, пасля чаго для тэлебачання было запісана яго віншаванне на свята Божага Нараджэння.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся аплаткай.

Абноўлена 23.12.2018 19:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.