Пошук

10.12.2018 17:43   Алена Пятрова / Catholic.by

На мінулым тыдні ў магазіне «Родны кут» па вул. Міцкевіча ў Навагрудку быў дадзены старт дабрачыннай каляднай акцыі «Кошык Дабрыні».

Арганізатар акцыі – навагрудская парафія Святога Арханёла Міхала сумесна з парафіянамі, а таксама гандлёвыя аб’екты Навагрудка і Навагрудскага раёна.

Праект накіраваны на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных сем'яў. Як расказаў пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, упершыню падобная акцыя была арганізавана ў 2017 г. парафіяй Св. Казіміра. Сёлета было прынята рашэнне правесці яе больш маштабна, каб дапамогу атрымалі як мага больш сем'яў.

 У адкрыцці акцыі прынялі ўдзел пробашч парафіі Святога Казіміра кс. Віталій Цыбульскі, сястра Гелена з манаскай супольнасці сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта, дырэктар Навагрудскага філіяла Гроднааблспажыўтаварыства Валянціна Кандратовіч, парафіяне і супрацоўнікі магазіна.

Арганізатары акцыі сталі яе першымі ўдзельнікамі і за пару хвілін напоўнілі першы кошык.

У гандлёвых аб'ектах горада і магазінах «Родны кут» у аграгарадках падчас акцыі збіраюцца прадукты харчавання, якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання і маюць вялікі тэрмін годнасці (крупы, мука, алей, кансервы, пячэнне і г.д.), гігіенічных прыладаў, канцылярскіх тавараў і інш.

Прыняць удзел у акцыі можа любы ахвотны – для гэтага трэба набыць пэўны тавар і пакласці яго ў спецыяльны кошык, усталяваны ў магазіне. Калі «Кошык дабрыні» будзе запоўнены, сабраныя прадукты і тавары паўсядзённага попыту перададуць у сем'і.

Працягнецца акцыя да 10 студзеня. 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця