Пошук

03.12.2018 14:54   Андрэй Юхнік / Catholic.by

Для студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне стала традыцыяй кожны год далучацца да ўдзелу ў рэкалекцыях цвярозасці, што праходзяць у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Пана для ананімных алкаголікаў, якія некалькі разоў у год збіраюцца разам, каб дапамагчы сабе і адно аднаму пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі.

1 снежня ўдзельнікі семінарыйнага музычнага гурта «AVE» таксама мелі магчымасць наведаць рэкалекцыі і памаліцца разам з іх удзельнікамі на святой Імшы. Пасля яе семінарысты выступілі з невялікай музычнай праграмай для ўдзельнікаў.

Кожную суботу студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі збіраюцца на супольную малітву, каб сваёй духоўнай падтрымкай дапамагчы тым, хто жадае вызваліцца ад алкагольнай залежнасці. А непасрэдная сустрэча, дзякуючы якой семінарысты ўбачылі няспыннае жаданне ўдзельнікаў гэтых рэкалекцый змяніць сваё жыццё, працаваць над сабой і над сваімі слабасцямі, вельмі моцна ўзрушыла будучых святароў і стала яшчэ адным штуршком да таго, каб прысвяціць сваё служэнне найбольш патрабуючым.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.