Пошук

13.11.2018 10:39   Паводле: ave-maria.by / Вольга Качалка / Фота: Ганна Клімовіч

«Грай Пану» — гэта з’езд хрысціянскіх музыкаў, арганізаваны ўдзельнікамі «Rybyproject». Чарговая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў была арганізавана ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску.

Гэтым разам мы вырашылі падзяліцца з удзельнікамі з’езду сваімі думкамі пра тое, што ляжала на сэрцы. А каб гэта выглядала больш натуральна, выступленні спікераў былі не ў прывычнай форме маналогу, але ў форме ток-шоў.

Вядучы вёў дыялог з залай, запрашаў да мікрафона людзей і прасіў расказаць якую-небудзь смешную гісторыю, пасля ён выклікаў спікераў, выступленне якіх станавілася своеасаблівым дыялогам з вядучым — такім чынам уся сустрэча да канца заставалася «жывою». Можна сказаць, што адбылася размова даўжынёю ў дзень.

Такі фармат апраўдаў сябе цалкам: госці слухалі нас, мы слухалі іх, а галоўнае — усе слухалі ўсіх. Запрасіўшы людзей на сустрэчу, мы больш за ўсё не хацелі выступаць у якасці нейкіх «гуру» ці аўтарытэтаў, мы хацелі проста падзяліцца тым, што лічым важным, праз што самі прайшлі і перажылі.

Падчас выступаў пагаварылі пра онлайн- і офлайн-прысутнасць у інтэрнэце як асобнага чалавека, так і музычных гуртоў, паразважалі пра небяспекі, звязаныя з віртуальнай прасторай. Мы расказалі, як некаторыя з «Рыб» паўдзельнічалі гэтым летам у найбольш вядомых у Польшчы каталіцкіх музычных з’ездах. Таксама размовы былі прысвечаныя музычнаму густу, складанню песень, малітве ў сям’і, прагучала сведчанне пра значэнне музыкі ў фармаванні сям’і...

У такіх сустрэчах ёсць вялікая будучыня, бо ў нефармальнай абстаноўцы мы, часам незнаёмыя людзі, дзелімся досведам жыцця ў Хрысце.

Абноўлена 13.11.2018 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа