На пачатак Адвэнту ў ноч з 2 па 3 снежня айцы францішкане з Івянца правялі малітоўнае моладзевае чуванне «Ноч святла». Распачалася сустрэча малітвай праслаўлення і адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Падчас канферэнцыі моладзь разважала аб патрэбе адарацыі і чування ў іх жыцці. Кульмінацыяй чування стала святая Імша апоўначы.
Гурт Ryby Project, які адказваў за музычны бок сустрэчы, зладзіў атмасферны канцэрт у францішканскай кавярні. Там жа падчас канферэнцыі TEDTau ад выступоўцаў можна было пачуць шмат ідэй і назіранняў: ад выпрабавання хрысціянскага даверу падчас падарожжа ў Індыю да таямніцы квантавай фізікі.
Напрыканцы ўдзельнікі разважалі над Божым словам метадам Lectio Divina і дзякавалі Богу за супольную сустрэчу хвалебнымі таямніцамі Святога Ружанца.