Пошук

12.11.2018 21:48   Catholic.by

Гэтую фігуру цяпер можна ўбачыць у адным з самых папулярных турыстычных пунктаў Беларусі — на агляднай пляцоўцы экалагічнай сцежкі нацыянальнага парку Нарачанскі «Блакітныя азёры».

Анёл з крыжам, апрануты ў даўгую беларускую вышываную кашулю і з птушкай у руках, з’явіўся на высокім узгорку, з якога адкрываецца велічная панарама азёраў Глубля і Глубелька.

Нябесны пасланец — герой народных паданняў і легенд, якія з даўніх часоў апавядаюць пра цудоўнае ўзнікненне незямной прыгажосці Блакітных азёраў.

Абноўлена 12.11.2018 23:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця