Пошук


3 лістапада ў Паставах святары з законніцкай супольнасці сэрцанаў правялі сустрэчу моладзі «Неардынарныя», у якой узялі ўдзел каля 80 хлопцаў і дзяўчат з Пастаўскага і Глыбоцкага дэканатаў.

Уся сустрэча праходзіла ў сэрцанскім доме «Дэон». Моладзь прадставіла сваю групу кожная паасобку, пасля чаго адбылася канферэнцыя на тэму святасці, якую прамовіў кс. Эдуард Сінкевіч SCI.

Вечар працягнуўся за супольнай вячэрай і забавамі, а таксама адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай праслаўлення, якую праводзіў дыякан Дзмітрый Прыступа SCI.

Урачыстую св. Імшу на заканчэнне сустрэчы цэлебраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, а Божае слова на тэму неардынарнасці і парадоксу веры ў Езуса Хрыста прамовіў дк. Дзмітрый. Пастырскае бласлаўленне, якое ўдзяліў моладзі біскуп Алег, паклікана дапамагчы юнакам і дзяўчатам імкнуцца да святасці ў штодзённым жыцці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.