Пошук

06.11.2018 17:36   С. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса / Catholic.by

Святасць у штодзённасці – так гучала тэма восеньскіх рэкалекцый для дзяўчат, якія адбыліся ў кляштары сясцёр кармэлітанак у Адамавічах.

19 удзельніц разважалі над хрысціянскім пакліканнем да святасці, над тым, як рэалізоўваць Божы заклік «Будзьце святымі» кожны дзень, як напаўняць духам радасці і любові штодзённыя абавязкі. Сваім вопытам дзяліўся праз канферэнцыі і размову кс. Андрэй Белаблоцкі, распавядаючы пра жыццё Хрыстовымі благаслаўленнямі.

Асновай духоўным практыкаванням паслужыла навучанне папы Францішка аб пакліканні да святасці ў сучасным свеце. Штодзённая адарацыя, святая Імша, праслаўленне Бога спевамі было крыніцай радасці для кожнай з удзельніц. «Час пустыні» і медытацыя спрыялі паглыбленню духоўнай сувязі з Езусам – крыніцай усялякай святасці. Ксёндз Андрэй разам з дзяўчатамі здзейсніў цікавае «падарожжа-ўспамін» па далёкай Бразіліі, дзе калісьці сам служыў як місіянер-валанцёр.

Сёстры кармэлітанкі клапаціліся пра тое, каб паміж удзельніцамі панавала атмасфера сяброўства, адзінства і радасці, служылі між іншым у канферэнцыйных сустрэчах і ў прыгатаванні пасілкаў.

Арганізатары жадаюць, каб гэтыя рэкалекцыі прыносілі багаты плён на хвалу Пана і пажытак Касцёла.

Абноўлена 06.11.2018 17:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця