Пошук

16.10.2018 15:09   С. Магдаліна Кулай / Catholic.by

У кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі ў першы тыдзень кастрычніка прайшлі дні малітвы для дзяўчат на тэму «Давер Богу ў жыццi св. Тэрэзы ад Дзiцяткi Езуса i мой давер Богу».

Гэты час быў напоўнены ўзнёсласцю духа, шмат увагі надзялялася цiшынi i малiтве.

У нашай штодзённасці мы заўсёды кудысьцi бяжым, нешта робім і прагнем, каб жаданы вынік быў адразу бачны. Часам з’яўляюцца думкі, што калі ў мiнулым штосьці было не так, то і цяпер нiчога не атрымаецца.

Але гэта не так. Калі не адразу, то паступова змены прыйдуць, калі над гэтым працаваць. Зразумеўшы гэта, маё сэрца супакоілася.

Падчас дзён малітвы мы ўсе прабывалі разам, але ў той жа час кожная з удзельніц магла застацца ў каплiцы адна, каб у Божай прысутнасцi знайсцi тую самую цiшыню, якая прынясе плён.

Засяродзіцца на малітве цудоўна дапамагала прысутнасць св. Тэрэзы ад Дзiцяткі Езуса, прыклад яе дзiцячага даверу i шчырасцi.

Святая Тэрэза незаўважна кiдала свае думкi, якія, як пялёсткі ружаў, спадалi на нашыя душы, перамяняючыся ў ласкi.

«Для Езуса мая душа даражэйшая за каштоўнае залатое iмшальнае начынне» (св. Тэрэза ад Дзiцяткi Езуса). Стала зразумела, што Богу не патрэбны нашыя ўчынкi, Яму патрэбнае нашае сэрца, поўнае любовi i бязмежнага даверу.

Абноўлена 16.10.2018 15:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.