Пошук

08.10.2018 11:55   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

6 кастрычніка семінарысты з Гродзенскай і Пінскай семінарый, а таксама іх наймалодшыя калегі-першакурснікі сустрэліся ў сталіцы, каб наведаць выставу «Беларусь і Біблія», якая праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На выставе студэнты духоўных навучальных установаў убачылі старажытныя рукапісныя скруткі Святога Пісання, а таксама пазнаёміліся з найбольш значнымі перакладамі Бібліі і першадрукамі Кнігі кніг.

Семінарысты літаральна «дакрануліся да гісторыі», калі мелі магчымасць патрымаць у руках скрутак Святога Пісання на старажытнагабрэйскай мове.

На выставе юнакі маглі ўявіць сябе ў ролі перапісчыкаў і друкароў, сваімі рукамі перапісаўшы адзін з псальмаў і паспрабаваўшы, як працуе друкарны варштат, створаны на ўзор тых, на якіх друкавалі першыя кнігі Гутэнберг і Скарына. Семінарысты ўзбагацілі свае веды і атрымалі новыя ўражанні, глыбей усвядоміўшы вялікую каштоўнасць Божага Слова, абвяшчаць якое іх таксама кліча Бог.

 

 

Абноўлена 08.10.2018 23:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа