Пошук

14.08.2018 08:23   Паводле: catholicnews.by / Фота: Кс. Сяргей Сурыновіч / Catholic.by

12 жніўня св. Імшой і вернісажам завяршыўся IV Міжнародны мастацкі пленэр, які праходзіў у пабернардынскім кляштары ў Друі (Віцебская дыяцэзія).

Удзел у сёлетнім мастацкім форуме бралі 16 майстроў жывапісу з Беларусі і з-за мяжы.

На заканчэнне пленэру біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначыў:

«Спачатку было Слова. Спачатку была ідэя. Спачатку была думка. Імкнучыся стаць удзельнікам духоўнага, прапусціць праз свой унутраны свет абстрактныя матэрыі і такім чынам іх спасцігнуць, чалавек узяўся выяўляць навакольны матэрыяльны свет, знаходзячы ў ім дасягальнасць Стварэння».

Абноўлена 14.08.2018 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.