Пошук

06.08.2018 14:33   Тэкст і фота: Воля Куваева / Catholic.by

6 жніўня ў Друі (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) адкрыўся чацвёрты міжнародны мастацкі пленэр, у якім бяруць удзел прафесійныя мастакі з Беларусі, Расіі і Кітая.

Творчы форум распачаўся ў дзень, калі ў друйскай парафіі адзначалі традыцыйную ўрачыстасць Маці Божай Анёльскай. Святую Імшу з гэтай нагоды тут цэлебраваў Мёрскі дэкан кс. Кшыштаф Мянкіна.

Удзельнікі пленэру на працягу дзевяці дзён будуць жыць у келлях кляштара XVII ст. Гэты час яны прысвецяць таму, каб у жывапісе перадаць прыгажосць краявідаў паўночнай Беларусі.

Асноўная мэта пленэру — дыялог паміж рэлігіяй і мастацтвам.

У Друі мастакі будуць не толькі маляваць. Жывучы ў кляштары, яны маюць магчымасць паглыбіць сваю асабістую духоўнасць дзякуючы арганізаваным для іх канферэнцыям і набажэнствам.

Міжнародны мастацкі пленэр завершыцца 12 жніўня ўрачыстай святой Імшой, цэлебрацыю якой а 10-й гадзіне ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэты дзень парафіяне і госці будуць мець унікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з сучасным мастацтвам і наведаць вернісаж, які размесціцца ў памяшканнях кляштара.

Абноўлена 06.08.2018 16:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа