Пошук

03.08.2018 14:30   Catholic.by

3 жніўня арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч разам з кс. Міхалам Бубенам, адказным за арганізацыю пілігрымак на сустрэчы з папам Францішкам падчас яго візіту ў Літву, наведалі амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Мінску.

Падчас працоўнай сустрэчы ў дыпламатычным прадстаўніцтве суседняй краіны абмяркоўваліся тэхнічныя пытанні, звязаныя з удзелам беларускіх пілігрымаў у мерапрыемствах, запланаваных падчас літоўскай часткі візіту Святога Айца ў краіны Балтыі.

У Літве Папа 22 верасня сустрэнецца з моладдзю на плошчы перад віленскай катэдрай, а на наступны дзень, у нядзелю, узначаліць цэлебрацыю св. Імшы ў Каўнасе.

Як паведаміў Catholic.by кс. Міхал Бубен, на сёння не менш за паўтары тысячы пілігрымаў з Беларусі запісаліся ў арганізаваныя пры парафіях групы, якія возьмуць удзел у гэтых мерапрыемствах.

У тым ліку на абедзве сустрэчы з папам Францішкам у Літву ў складзе парафіяльных груп скіруецца больш за 700 удзельнікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Афіцыйны лагатып візіту папы Францішка ў Літву (у тым ліку на беларускай мове) ТУТ>>>

Абноўлена 03.08.2018 14:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа