ГДА «Выратаванне немаўлят» шукае валанцераў і просіць аб малітве ў інтэнцыі абароны жыцця.
Валанцёры праводзяць акцыі ў розных гарадах Беларусі, лекцыі ў адукацыйных установах на тэму цнатлівасці, сямейных каштоўнасцяў, абароны жыцця і цяжарнасці, а таксама аб зле аборту.
Каманда «Выратаванне немаўлят» заўсёды радая тым, хто гатовы прыйсці і дапамагчы падчаc правядзення акцый, а таксама праграмістам, дызайнерам, журналістам, псіхолагам, юрыстам, лекарам, святарам — усім.
Кожны можа стаць абаронцам маленькага жыцця, незалежна ад узросту і прафесіі. Галоўнае — мець жаданне і сэрца з чыстым намерам.
Валанцёры ГДА «Выратаванне немаўлят» з Божай дапамогай змаглі выратаваць мноства жыццяў, а таксама распавесці аб важных рэчах тысячам людзей.
«Мы распаўсюджваем улёткі, флаеры і буклеты ў шпіталях і паліклініках, банеры ў грамадскім транспарце. Нам тэлефануюць па тэлефоне даверу, і мы ратуем немаўлят і іх бацькоў», — гаворыць каардынатар Юлія Яраслаўцава.
Падрабязней пра дзейнасць ГДА «Выратаванне немаўлят» можна даведацца ТУТ>>>
Кантактныя тэлефоны:
+375 (44) 558 33 34 — Юлія;
+375 (29) 314 77 98 — Таццяна.