Пошук

07.06.2018 16:13   Тэкст: кс. Юрый Жэгарын / Фота: Ганна Якімовіч / Catholic.by

2 чэрвеня пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пры падтрымцы нацыянальнага дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas прайшоў аднадзённы курс фінансавай адукаванасці для сем’яў «Плануй сваю будучыню».

Курс-трэнінг сабраў 25 удзельнікаў рознага ўзросту, пераважна з Навагрудка.

Пад кваліфікаваным кіраўніцтвам фінансавага трэнера, члена каардынацыйнай рады пры Савеце міністраў і Нацбанку РБ Ігара Мікульчыка, яны пазнавалі сямейныя фінансавыя мэты, метады і магчымасці зберажэнняў грошай, ашчадныя інструменты, разумнае крэдытаванне і распрацоўку фінансавага плана.

 

Сваімі ўражаннямі падзялілася ўдзельніца курсу-трэнінгу Ганна Хацян:

Мяне ўразіў высокі ўзровень правядзення гэтага курсу-трэнінгу, а таксама вельмі практычныя і патрэбныя тэмы для кожнай, асабліва маладой сям’і, каб планаваць сваю фінансавую бяспеку. На мой погляд, кожная маладая сям’я павінна прайсці гэты курс, каб не рабіць вялікіх фінансавых памылак.

На заканчэнне курсу ўдзельнікі атрымалі ад нацыянальнага Сaritas адпаведныя сертыфікаты.

Абноўлена 07.06.2018 23:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.