Пошук

30.05.2018 11:23   Catholic.by

29 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з прывітальным словам на XXIV Кірыла-Мафодзіеўскіх чытаннях на тэму «Хрысціянства як фактар духоўна-грамадскай інтэграцыі чалавецтва».

Разам з іерархам Каталіцкі Касцёл на духоўным форуме прадстаўлялі таксама кс. канонік Францішак Рудзь і кс. канонік Юрый Санько.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што чытанні ў гонар святых Кірыла і Мятода — гэта пацвярджэннем «нашых сяброўскіх адносін і агульнай адказнасці перад выклікамі часу, калі неабходна захоўваць адзінства, каб своечасова і эфектыўна на іх адказваць».

Паводле слоў арцыбіскупа, галоўнай умовай міру, свабоды і стабілізацыі з’яўляецца адзінства на грамадскім, духоўным, эканамічным, маральным і іншых узроўнях.

«Асабліва эфектыўным шляхам з’яўляецца ажыццяўленне прынцыпа любові бліжняга, духоўнае жыццё асобаў і грамадстваў, імкненне да вышэйшых каштоўнасцей, пошук сапраўднай жыццёвай мудрасці».

Як падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч, хрысціянства валодае гэтымі ідэямі і каштоўнасцямі, а іх недахоп вядзе да дэзінтэграцыі і дэградацыі чалавека.

«Хрысціянства абвяшчае ідэі братэрства, мае сродкі для духоўнага развіцця і дапамагае ўдасканальвацца. Яно захоўвае чалавека перад дэструкцыяй, сапсаванасцю, сумненнем і адчаем. Яно таксама здольнае паказаць свету ясную шкалу каштоўнасцей».

Каталіцкі арцыбіскуп выказаў надзею, што XXIV Кірыла-Мяфодзьеўскія чытанні наблізяць беларускаму грамадству праўду пра хрысціянства, як інтэгруючым фактары сусветнай культуры і будуць спрыяць кансалідацыі беларускага народа.

«Корань слова культура — гэта культ, г.зн. культура першапачаткова павінна несці духоўныя каштоўнасці. У той жа час мы назіраем адваротнае. Заданнем нашых Цэркваў-сясцёр з’яўляецца вярнуць культуры яе пачатковы духоўны сэнс, каб яна сапраўды прапагандавала маральныя каштоўнасці і стала інтэгруючым фактарам сучаснага свету», — заключыў іерарх.

Поўны тэкст прывітальнага слова >>>

У цырымоніі адкрыцця і пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел таксама Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Паве, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, навуковых установаў Беларусі, рэктары ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і інш.

Абноўлена 30.05.2018 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця