Пошук

23.04.2018 11:55   Тэкст: Ганна Суздальцава / Фота: Ірына Рубінава / Catholic.by

21 красавіка ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серебранка прайшоў малітоўны дзень руху «Маці ў малітве».

Рух жанчын, аб’яднаных супольнай малітвай за сваіх дзяцей, ужо шырока распаўсюджаны ў Беларусi. Некалькi разоў на год яго ўдзельнiцы збiраюцца на агульную сустрэчу, дзе дзеляцца сваiм досведам малiтвы за дзяцей, сваiмi радасцямi i праблемамi.

У малiтоўным днi, што прайшоў у мінулую суботу ў Серабранцы, бралi ўдзел групы руху з розных мiнскiх парафiй: з Залатой горкi, з Чырвонага касцёла, з Лошыцы, Сухарава i iншых. Да супольнай малітвы далучыліся таксама маці з Бараўлянаў i Маладзечна.

Дзень быў сонечны i цёплы. Такая ж атмасфера панавала і ва ўтульнай капліцы св. Яна Хрысціцеля. Стварэнню такога клімату спрыялі настаўленні ксяндза Аляксандра Мятліцкага SDB, арганiзацыйная i малiтоўная падтрымка сястры Тэрэзы Сальнічэк FMA i, канешне, шчырая супольная малiтва мацi, якія сабралiся разам, каб малiцца не толькі за сваіх дзяцей, але i за ўсіх дзяцей у свеце.

Сустрэча распачалася св. Імшой i адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля чаго ўдзельніцы перайшлі ў салезiянскi араторый, дзе за супольным абедам адбылiся сустрэчы сясцёр у малiтве i знаёмства з новымi ўдзельнiцамi руху.

Дарэчы, узрост мацi ў малiтве вельмi розны: ад 30 да 80 гадоў. Што можа аб’ядноўваць жанчын такiх розных узростаў? Перадусім, канечне, гэта супольная вера і любоў да дзяцей, а таксама разуменне таго, што толькi разам з Богам можна вырашыць любую праблему, якой бы вялікай яна нам ні здавалася.

У якiм бы ўзросце нi была мацi, першая яе думка — пра дзяцей. I не мае вялікага значэння, што канкрэтна прывяло жанчын у гэты рух: дрэнныя паводзiны сына-падлетка ці невылечная хвароба дзiцяцi, а можа, праблемы ў сям’i ўжо дарослых дзяцей цi ўнукаў.

Гэтыя мацi, сабраныя разам, ратуюць сваiх дзяцей ад зла гэтага свету, ратуюць самай моцнай малiтвай — малiтвай мацi.

Пакуль што самыя маладыя мацi з руху — а гэта менавіта мацi з Серабранкi — прыходзяць на сустрэчы са сваiмi малымi дзецьмi, трымаючы іх за руку, а меншых вязуць у вазках.

Калi чыесьці дзецi хварэюць, яны збіраюцца ў кагосьцi дома, таму што гэтыя супольныя малiтвы падтрымлiваюць iх у цяжкiя хвiлiны, і адна ў адной яны знаходзяць разуменне, падтрымку i разам просяць, каб добры Бог прыняў пад апеку iх дзяцей. 

«I тады ўжо нiчога не страшна, — гаворыць адна з удзельнiц руху, мама траiх дзяцей Вольга. — Ты ведаеш, што Бог зменiць сітуацыю так, як будзе лепш для ўсіх. Толькі трэба ад усяго сэрца даверыць сваiх дзяцей Богу».

Напрыканцы малiтоўнага дня адбылася канферэнцыя на тэму «Цярпенне i пакуты ў нашым жыцці». Дыскусіі на канферэнцыi не змаўкалi, многiя дзялілiся сваiмi перажываннямi, разважалi над Словам Божым, а потым усе разам спявалi. Разышлiся толькi ўвечары.

Маці пайшлі дадому, але іх супольная малiтва, з’яднаная з малiтвамi мацi ўсяго свету, не змаўкае па ўсёй зямлi ні днём, анi ноччу, бо ўдзельнiцы руху моляцца за дзяцей на ўсіх кантынентах свету, далучаючы да сваіх просьбаў i нашых беларускiх дзяцей.

        

 

Абноўлена 23.04.2018 14:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.