Пошук

18.04.2018 16:57   Яўген Амасёнак / Catholic.by

Цяжка ўявіць сабе чалавека, які б не любіў спеў і музыку. Спеў адыгрывае вельмі важную ролю ў жыцці кожнага чалавека, а асабліва хрысціяніна. Праслаўляць Пана можна па-рознаму. І менавіта спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць пачуцці свайго сэрца.

Менавіта з гэтай нагоды ўдзельнікі музычнага гурта Ave з Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі цяпер рупліва працуюць, каб ужо неўзабаве парадаваць сваіх прыхільнікаў рэпертуарам новых песень.

Як адзначаюць музыканты-семінарысты, галоўнай мэтай стварэння новага альбома, акрамя праслаўлення Бога, з’яўляецца абвяшчэнне Слова, якім яны хочуць падзяліцца з іншымі, каб глыбей адчуць прысутнасць і дзеянне Хрыста ў сваім жыцці.

Студэнты духоўнай семінарыі, удзельнікі гурта, лічаць, што праз сваю музычную творчасць яны маюць магчымасць прычыніцца да духоўнай перамены свету і плённа абвяшчаць Евангелля. Яны адзначаюць, што спеў таксама з’яўляецца малітвай. А кожны чалавек, які моліцца, вядзе за сабою ўвесь свет і ўзносіць яго да Бога.

Аб з'яўленні новага альбома гурта Ave вы першымі даведаецеся на партале catholic.by. Сачыце за навінамі Касцёла на Беларусі!

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа