Пошук

02.04.2018 12:38   Фота: Аляксандр Алясейка / Catholic.by

31 сакавіка ў якасці перадсвяточнага візіту арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў, між іншым, парафію святога Францішка ва Уруччы, духоўную апеку над якой ажыццяўляюць айцы з супольнасці Меншых братоў капуцынаў.

Вернікі гэтай маладой парафіі пакуль, на жаль, не маюць уласнай святыні. Яе пабудова яшчэ толькі вядзецца, а між тым набажэнствы праходзяць у часова прыстасаванай капліцы.

Нягледзячы на тое, што навокал фактычна — будаўнічая пляцоўка, а таксама на адсутнасць нармальнай дарогі, арцыбіскуп пажадаў асабіста наведаць парафію, каб падзяліць з яе вернікамі і іх духоўнымі пастырамі часовыя нязручнасці і ўмацаваць іх надзеяй, якую дае ўсім Уваскрослы Хрыстус.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця